Журналіст Марк Прат зрабіў матэрыял пра зорку беларускай опернай сцэны Іллём Сільчуковым, які выйшаў 9 кастрычніка ў Washington Post і іншых медыярэсурсах па ўсім свеце.
Вядучага саліста Вялікага тэатра оперы і балета, спевака Іллю Сільчукова звольнілі з тэатра ў кастрычніку 2020 года за ўдзел у роліку супраць гвалту. Пасля выбараў спявак адмовіўся ад звання тройчы лаўрэата прэзідэнцкай прэміі па падтрымцы таленавітай моладзі, удзельнічаў у акцыях салідарнасці на прыступках філармоніі і запісе гімна «Магутны Божа». Пасля з’ехаў з краіны і цяпер жыве з сям’ёй у прыгарадзе Бостана, выкладае музыку вучням сярэдніх класаў і спрабуе ўзнавіць сваю кар’еру спевака.
«Я рады падзяліцца гісторыяй маёй роднай Беларусі і смелых беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду, нягледзячы на гэты кошт!
Больш за 50 медыя вядучых медыярэсурсаў па ўсім свеце, такія як Washington Post, Паўднёвы Кітай Ранішні пост, USNEWS, Bostonglobe, Boston.com, The Hill, апублікавалі артыкул на сваіх сайтах!» – напісаў спявак у сваім фэйсбуку.
У інтэрв’ю размова пачынаецца з падзей 2020 года: «Мне добра плацілі ў Беларусі, і я меў усе перавагі»… «Так, яны плацяць мне, але я ім не належу», – расказаў Ілля Сільчукоў. Спевака ведаюць у Еўропе, але ЗША для яго – «чыстая старонка». Цяпер ён зарабляе грошы, навучаючы дзяцей 5-9 класаў у прыватнай школе Star Academy. Адначасова ён вярнуўся на сцэну, супрацоўнічаючы з піяністам Паўлам Нерсесянам, дацэнтам Бостанскага ўніверсітэта, падчас двух апошніх канцэртаў у Бостане і Нью-Джэрсі. Для канцэртаў сабраў рэтраспектыву некаторых са сваіх асабістых любімых твораў, якія ахопліваюць яго кар’еру ад першых урокаў спеваў да кар’еры ў нацыянальнай оперы. Ён завяршыў выступленне дуэтам са сваёй жонкай меца-сапрана. Таксама ён быў на праслухоўванні ў Бостанскай лірычнай оперы і спрабуе дамагчыся праслухоўвання ў іншых оперных тэатрах ЗША, а таксама вядзе перамовы з амерыканскімі агентамі.
Спявак застаецца на сувязі з сябрамі і калегамі ў Беларусі, якія «працуюць у страху«, баючыся выступіць супраць Лукашэнкі.
«Мы спадзяемся ўбачыць іх зноў, і, напэўна, мы будзем спяваць нашы песні на плошчах у наш сапраўдны Дзень незалежнасці», – такімі словамі Іллі Сільчукова заканчваецца публікацыя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: