У спіс фіналістаў найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі ўвайшлі шэсць прэтэндэнтаў на перамогу.
Гэта:
Журы Прэміі, у склад якога сёлета ўваходзяць літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч, абрала галоўных прэтэндэнтаў з дваццаці аднаго твора, што напачатку вылучаліся на атрыманне ўзнагароды. Доўгі спіс ужо ўключаў дванаццаць твораў, цяперашні — кароткі спіс з шасці кніг — лічыцца фінальным спісам твораў-намінантаў, з якога абіраюцца пераможцы.
Нагадаем, што арганізатарамі Прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Беларускі ПЭН, Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Узнагарода ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Лаўрэатамі Прэміі ў розныя гады станавіліся: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, «Libido» Ільі Сіна, «Танцы над горадам» Уладзіміра Арлова, «Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка, «Завяршыць гештальт» Максіма Шчура ды іншыя творы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram