Сёння, 30 верасня, у 16.00 па Мінску Фонд імя Фрыдрыха Эберта і Ambasada Kultury сумесна з Прэс-клубам ладзяць дыскусію, якая аб’яднае мастачак, куратараў і арт-менеджараў з Беларусі, якія цяпер жывуць і працуюць у Берліне альбо прайшлі арт-рэзідэнцыю ў ім у 2021-2022 гадах.
Дыскусія пройдзе анлайн, для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Абмяркуюць хвалі і складанасці творчай міграцыі з Беларусі, мастацкае жыццё ў Германіі і магчымасць салідарызацыі, актуальныя працэсы ў беларускім сучасным мастацтве і яго перспектывы.
У дыскусіі возьмуць удзел:
Валянціна Кісялёва, арт-менеджарка і дырэктарка Амбасады Культуры, сакуратарка Antiwarcoalition.art;
Ганна Чыстасердава, арт-менеджарка і дырэктарка Амбасады Культуры, сакуратарка Аntiwarcoalition.art;
Лена Прэнц, мастацтвазнаўца і дырэктарка Prater Galerie, сакуратарка Antiwarcoalition.art;
Аляксандр Камароў, мастак, арт-менеджар, сузаснавальнік ABA (AIR Berlin Alexanderplaz) і медыяплатформы Pxflux.net, сакуратар Antiwarcoalition.art;
Антаніна Сцябур, мастацтвазнаўца, куратарка і арт-крытык, сакуратарка Antiwarcoalition.art;
Надзя Саяпіна, міждысцынарная мастачка, якая працуе з тэмай вымушанай міграцыі;
Уладзімір Грамовіч, міждысцыплінарны мастак, які працуе з тэмамі мадэрнізму, гісторыі ідэалогіі і трансфармацыі мінскай гарадской прасторы.
Мадэратарка – Саша Рэйзар, PhD, беларуска-амерыканская даследчыца і куратарка.
Працоўныя мовы дыскусіі — беларуская, руская.