На выставе «Кааліцыя» ў Познані пакажуць творы беларускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтараў

Працы беларускіх, польскіх і ўкраінскіх аўтараў і аўтарак можна будзе сёння ўбачыць на выставе «Сoalition / Коаліція / Koalicja / Кааліцыя» ў познаньскай арт-прасторы DOMIE. Аснову экспазіцыі складаюць творы, скіраваныя супраць аўтарытарных і імперскіх рэжымаў і ваенных дзеянняў, якія адбываюцца ў свеце.

Спецыяльны госць выставы – Antiwarcoalition.art. Гэта міжнародная платформа, якая дэманструе антываенныя працы мастакоў з усяго свету. Яе арганізатар – Амбасада культуры, створаная дзеячамі мастацтва з Беларусі і Украіны, якія былі вымушаны пакінуць свае краіны.

Таксама ў выставе ўдзельнічаюць: Кацярына Лысавенка, Аляксей Лунёў, Мартына Мілер, Уль Пазняк, Улада Ралько, Сяргей Шабохін, Катажына Войтчак, Рафал Жарскі.

Гэтае мерапрыемства адкрывае двухгадовы праект DOMIE па мастацкім абмене паміж польскімі, беларускімі і ўкраінскімі творчымі коламі.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!