Апублікаваны шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў катэгорыі «гісторыя»

Культура
Скан сайта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Прэміі Кангрэса даюцца за лепшыя навуковыя публікацыі ў 2021 годзе, на сайце выкладзены спіс патэнцыйных пераможцаў у катэгорыі «гісторыя».

Вызначэнне пераможцаў адбудзецца ў Каўнасе 1 кастрычніка 2022 года на Дзясятым Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Манаграфіі:

  • Вольга Іванова (укл.). Za pierwszych Sowietów. Pogranicze polsko-białoruskie w latach 1939-1941 w relacjach ustnych mieszkańców. — Warszawa, 2021.
  • Андрэй Кіштымаў. Беларусь на выставках ХІХ – начала ХХ в. — Мінск: Беларуская навука, 2021.
  • Аляксандр Пруднікаў. Мястэчкі ва ўладаннях каталіцкай царквы на тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне XVII — XVIII ст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё. 2021.
  • Ірына Раманава. Клеймение Красного Дракона: 1937–1939 гг. в БССР. — Москва: РОССПЭН, 2021.
  • Алена Філатава. Белорусско-литовские земли в 1772-1860 гг.: человек и общество. — Минск: Беларуская навука, 2021.

Артыкулы:

  • Наталля Анофранка. Злачынствы непаўналетніх і малалетніх дзяцей у 30–50-я гады ХІХ ст. на землях Беларусі // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 28 (2021). С. 53-94.
  • Юры Грыбоўскі. Выкарыстанне беларускай нацыянальнай сімволікі падчас Другой сусветнай вайны // Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў. 2021, том 7, с. 63-86.
  • Рыгор Лазько. Пачатак трагедыі. Аб «беларускіх таварышах», з якімі згадзіўся ЦК РКП(б) 24 снежня 1918 г. // Запісы Інстытута імя братоў Луцкевічаў. Год І. Сшытак І. Vilnius–Mensk, 2020
  • Аляксандр Пагарэлы. Да праблемы сацыял-дарвінізму і яго кантэкстаў у друку Заходняй Беларусі // Беларускі Гістарычны Агляд. Том 28 (2021). С. 115-162.
  • Уладзімір Падалінскі. Вальны сойм Рэчы Паспалітай 1572 г.: эпідэмія, улада і грошы // Беларускі гістарычны часопіс. 2021, № 6. С. 3–13.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – месца, дзе пачынаючы з 2011 года найбольш прадстаўнічая частка беларускіх акадэмічных і грамадскіх элітаў можа свабодна і незалежна ад уплыву беларускай і іншых дзяржаў абмяркоўваць гісторыю, палітыку, грамадства і культуру Беларусі. Кангрэс прызначаны не толькі для навукоўцаў, але і для  шырокай грамадскасці, акрамя навуковых секцый, яго праца ўключае публічныя дыскусіі і культурныя мерапрыемствы.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: