Мастак Андрэй Бусел выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту

Мужчыну затрымалі 8 верасня, а пазней асудзілі на 13 сутак арышту. Прычыны затрымання, а таксама ў чым абвінавацілі Андрэя, не вядомыя, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй — мастак і дызайнер, вядомы праектамі студыі HutkaSmachnaa, ён аўтар выяў на сцяне галерэі «Ў» і цягніка паміж карпусамі завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышава.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.