Літаратурны фестываль «Пяты Харкаў» адбудзецца ва Украіне

У Харкаве з 23 па 25 верасня будзе праходзіць літаратурны фестываль «Пяты Харкаў», які арганізуюць пісьменнік і грамадскі дзеяч Сяргей Жадан і Харкаўскі літаратурны музей.

«Менавіта таму, што Харкаў пастаянна на лінію агню, вельмі важна, каб горад адчуваў паўнавартаснае жыццё, каб ён не жыў у страху. Мы, пачынаючы з вясны, робім разнастайныя літаратурныя, музычныя акцыі. У нас была і “Ноч музеяў”, былі літаратурныя і музычныя фестывалі. Мы адкрывалі рок-кафэ, адкрывалі кнігарню. У Харкаве з культурным жыццём заўсёды ўсё было нармальна», – сказаў Жадан у эфіры нацыянальнага марафону навін.

Фестываль плануецца правесці ў рэжыме афлайн, на яго прыедуць цікавыя ўдзельнікі з розных куткоў Украіны, выставяцца мясцовыя мастакі.

Уваход на ўсе падзеі фестывалю па папярэдняй рэгістрацыі. Як паведамілі ў Харкаўскім літаратурным музеі, адрас правядзення кожнай падзеі гасцям, якія зарэгістраваліся, паведамяць за дзень да мерапрыемства.

Паводле інфармацыі музея, у праграме фестывалю 14 падзей – лекцыі-гутаркі, дыскусіі, канцэрты, мастацкая выстава і спектакль лялечнага тэатра.

Уваход на ўсе мерапрыемствы будзе бясплатным, аднак сам фестываль – дабрачынны, госці змогуць зрабіць данат у падтрымку УСУ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!