Аб «бетонны батут»: выстава беларускіх мастакоў у Санкт-Пецярбургу падзяліла арт-супольнасць

«Бетонный батут» — з такой назвай у Санкт-Пецярбургу на пляцоўцы Marina Gisich Gallery адкрылася выстава беларускіх мастакоў. Праект выклікаў у байнеце скандал — паказ (прац) беларускіх аўтараў на расійскай арт-сцэне абурыў частку арт-супольнасці.

«Проект объединит 4 экспозиции, которые будут сменять друг друга вплоть до конца года. Все они будут собраны из произведений Беларусских художников», — пазначаецца ў анатацыі да праекта.

Куратар выставы — Васіль Маталянец. У першай экспазіцыі «Бетонный батут. Фрагмены монолита», якая адкрылася некалькі дзён таму, задзенійчаны працы чатырох аўтараў. Напрыклад, вядомага беларуска-бельгійскага мастака Ігара Цішына, які зараз жыве за мяжой.

Усяго ў праекце заяўлены адзінаццаць імён, сярод якіх — вядомыя ў Беларусі фатографы, скульптары, жывапісцы. Гэтаксама на адной з выстаў будуць прадстаўлены палотны Захара Кудзіна — беларускага жывапісца, стваральніка нейра-арта, які пайшоў з жыцця ў 2019 годзе. Па словах арганізатараў, працы мастака задзейнічаны ў праекце са згоды яго сваякоў.

Аб праекце

«Бетонный батут – образ закостеневшего обратного трамплина, ставший препятствием для художников, работающих в контексте новых обстоятельств. Осмысление контраста контекстов, влияние устаревших рамок на современное искусство, жизнь и судьбу мыслящих авторов и станет экспериментальной целью проекта», — даецца апісанне ў анатацыі да выставы.

І далей: «Говоря о бетонном батуте как о препятствии, возникает желание создать условия, которые позволили бы выпрыгнуть за границы правил, существование которых в системе искусства якобы отрицается».

Падсумаваўшы тэзу даволі груба, можна сказаць, што гаворка ідзе аб спробе выйсці за межы інстытуцыйных умоў, кантэкстаў, у якіх існуе сучасны аўтар.

Ці магчыма гэта?

Крытыка

Уласна, ужо сам факт удзелу значных постацяў беларускага мастацтва ў праекце, які ладзіцца на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара, выклікала хвалю абурэння ў арт-супольнасці. У сацсетках адзін за адным сталі з’яўляцца крытычныя меркаванні мастакоў.

«Прочитал про выставку «Бетонный батут» в Санкт-Петербурге. И всё стало окончательно понятно. Не будзе аніякай новай Беларусі. Не спадзявайцеся. Забудзьце. Ты только позови…», — выказаўся гісторык архітэктуры Дзмітрый З.

«А где солидарность? Ужас. Уверен, «Бетонный батут» станет нарицательным выражением несвоевременного глупого алчного жеста и коллаборационизма. Надеюсь, ещё что-то можно изменить», — напісаў у сваім акаўнце мастак Сяргей Ш. Варта дадаць, што крытыка ў асноўным сыходзіла ад беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Тут падаецца важным сказаць некалькі слоў аб кантэксце — без яго апісання карціна, якая складваецца, будзе няпоўнай.

Marina Gisich Gallery пазіцыянуецца як прыватная камерцыйная галерэя. Беларускі мастак Уладзімір Г. дазволіў сабе ўсумніцца ў нейтральнай пазіцыі пляцоўкі, калі знайшоў лайк, які паставіла арт-інстытуцыя пад пастом мастака Алега Доу — апошні падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну. Зараз лайк пад пастом зняты.

Здавалася б, усё гранічна зразумела, але ў расійскай, як і ў беларускай прасторы пануе сітуацыя татальнай цэнзуры. Варта гэта ўлічваць. Ці трэба было ставіць лайк — гэта, сапраўды, пытанне, але нельга выключаць таго, што галерэя можа хаваць сваю пазіцыю.

Скрын з сайта галерэі Марыны Гісіч.

Далей сітуацыя з выказваннямі беларускіх аўтараў. Для многіх з супольнасці крок беларускіх мастакоў можна было б апраўдаць, калі б выстава несла празрыстае антымілітарысцкае пасланне. Але ці магчыма такое пасланне ў сённяшніх варунках, калі саджаюць за лайкі пад пастамі? Гэта таксама кантэкст.

Працуючы над гэтым матэрыялам, аўтар Reform.by увогуле сутыкнуўся з парадаксальнай сітуацыяй. Для паўнаты адлюстравання карціны неабходныя меркаванні двух бакоў. Але адкрыта, не падстаўляючы сябе, зараз могуць выказацца толькі прадстаўнікі арт-супольнасці за мяжой. Сёння ў выпаленым беларускімі ўладамі культурным і медыяполі казаць адкрыта — часам недазваляльная раскоша.

Усе гэтыя рэчы Reform.by палічыў важным агучыць, каб вярнуцца да пачатку.

Ёсць выстава беларускіх мастакоў «Бетонный батут» у піцерскай Marina Gisich Gallery ва ўмовах вайны.

Але слова розным бакам канфлікту.

«Единственное возможное украинское высказывание может быть только с осуждением этой войны»

Вольга Шпарага, філосафка, актывістка, феміністка.

— Призываю беларусских художников и художниц отказаться от участия в этой выставке. Для этого можно начать с вопроса самим себе: приняли бы украинские художники и художницы участие в выставке в этой (или другой) галерее Петербурга? Не сомневаюсь, что нет. Потому что Россия развязала войну против Украины, это страна-агрессор, и единственное возможное украинское высказывание в этом контексте может быть только с осуждением Путина и этой войны.

Почему же позиция беларусских художников и художниц оказалась иной? Участие в этой выставке означает для меня не только отказ от солидарности с Украиной, но и отсутствие эмпатии, сопереживания украинцам и украинкам, которые находятся в российском огне войны. Как следствие, для меня это подспудная поддержка войны.

Поэтому не удивительно, что вместо контекста войны и политических репрессий в Беларуси в описании говорится о «контексте новых обстоятельств» наподобие того, как в самой России слово война заменяется на спецоперацию.

«Але як тады ставіцца да беларусаў?»

Ігар Цішын, беларуска-бельгійскі мастак, удзельнік выставы.

— Калі казаць пра стаўленне беларускай мастацкай супольнасці да Расіі і рускай культуры, то тут можна ўбачыць дзве асноўныя магчымыя пазіцыі.

1. Расія гэта фашызм і вайна, таму ніякіх кантактаў ні з кім у Расіі быць не павінна.

2. Расійская культура расслаілася, ёсць пракрамлёўскае мастацтва, якое падтрымлівае вайну, і ёсць антыкрамлёўскае мастацтва.

Я думаю, што і ў першым, і ў другім выпадку ёсць свая доля праўды.

Калі мы прымаем першы варыянт, то:

  • расійскі рэжым вядзе вайну,
  • усе рускія — фашысты.

Але як тады ставіцца да беларусаў? Беларусь не вядзе вайну, але дапамагае рускім рабіць гэтую вайну. Значыць, беларусы — памагатыя фашыстаў, і з імі нельга кантактаваць і мець агульных спраў.

Зразумела, што нельга быць трошкі фашыстам. І калі мы разумеем, што ўсе рускія — фашысты, значыць і беларусы — такія ж. Па-іншаму быць не можа. І калі працягнуць разважаць у гэтым рэчышчы, то атрымоўваецца абсурдная сітуацыя: адны фашысты лаюць мяне за тое, што я супрацоўнічаю з іншымі фашыстамі. Але калі прыняць другі варыянт, то мы разумеем, што далёка не ўсе рускія — фашысты. А з рускімі антыфашыстамі можна супрацоўнічаць.

Marina Gisich Gallery — прыватная галерэя з Пецярбурга, анансавала серыю беларускіх выставак. Галерэя, вядома ж, не падтрымлівае вайну ва Украіне, і сярод мастакоў, якія супрацоўнічаюць з галерэяй, няма пракрамлёўскіх.

Я не аднойчы казаў, што, лічу, зараз нельга супрацоўнічаць з дзяржаўнымі інстытуцыямі ні ў Беларусі, ні ў Расіі.

(Хоць і трэба сказаць, што гэта асабістая справа кожнага мастака, і нікому нічога нельга дыктаваць. Можна толькі выказаць сваё меркаванне, і тое не ў любым выпадку.)

Ігар Цішын «Godzilla of Belarus». Праца прадстаўлена на выставе «Бетонный батут». Фота: gisich.com.

І вось калі пасля адкрыцця першай беларускай выставы ў Marina Gisich Gallery пачаўся арт-абстрэл адразу з некалькіх гармат, гэта вельмі нагадала беларускае тэлебачанне. Прагучала каманда: «Узяць!!!», і для кагосьці наступіла зорная гадзіна, нарэшце можна было выказаць тое, што было схавана і не знаходзіла выйсця. Адразу ж падключыліся ідэолагі з лікбезам пра пратэснае мастацтва. Вядома, мастацтва не можа існаваць без крытыкі. Але вы калі-небудзь бачылі на БТ проста крытыку? Гэтак і ў нашым выпадку.

У Marina Gisich Gallery плануецца чатыры выставы беларускага мастацтва. Якімі будуць наступныя выставы, яшчэ ніхто не ведае. Ды і першую ніхто не бачыў. Але нашыя добрыя сябры сказалі, што ўсё дрэнна.

Як мастацтва можа пратэставаць? — вельмі складанае пытанне. Я бачыў такое беларускае пратэснае мастацтва, якое незалежна ад жадання мастака ператваралася ў дэкаратыўныя карцінкі.

Наколькі складана з пратэстам у мастацтве, было бачна на беларускай выставе «Кожны дзень» у Кіеве. Гэта была выстава — пратэст супраць дзяржаўнага гвалту ў Беларусі. У цэлым была добрая выстава. Але там, напрыклад, быў шэраг работ, якія ніякага дачынення да пратэснага мастацтва не мелі. Можна, вядома, сказаць, што гэтыя працы былі эстэтычна пратэснымі ў адносінах да афіцыйнага мастацтва. Але гэта мы бачым на шматлікіх выставах і ў Менску.

Вось і Захар Кудзін быў паказаны на «Кожны дзень», і будзе ў Marina Gisich Gallery. Гэта якое мастацтва?

І ў той жа час на выставе «Кожны дзень» былі такія працы, у якіх пратэсту было значна больш, чым уласна мастацтва. Гэта можна было зразумець у той час. Але я хачу сказаць, што гэта ўсё вельмі складана, і далёка не заўжды вызначаецца лекаламі ад адзіна правільных ідэолагаў. Адна і тая ж праца мастака можа ў адным кантэксце быць пратэснай, а ў іншым — будзе рэакцыйным мастацтвам.

Хачу паўтарыць: крытыка патрэбна. Але пакуль што ў сувязі з праектам Marina Gisich Gallery я крытыкі не бачыў. Я бачыў ментарскія ўказанні і практыкаванні ў пісьме.

«За ўсю Беларусь ажно сорамна праз іх “батут”»

Ян Плескачэўскі, мастак, які знаходзіцца ў Беларусі. Пагадзіўся выказацца пад псеўданімам.

— Што тут каментаваць? Агідна і балюча за калег. Сорамна. Удзельнічаюць яны, а сорамна нам. Адныя па турмах, ці змагаюцца цяпер з абсалютным злом са зброяй у руках, а другія — і ў турме не пабылі, і партызаніць ня хочуць, і на фронт ня хочуць, але хочуць па-ранейшаму свой выбар паміж чорным і белым не рабіць, па-ранейшаму рабіць кар’еру ўсімі сродкамі.

Увесь Сьвет нарэшце збройна змагаецца з імпэрыяй зла, бо нарэшце стала ясна, што гэта адзіны спосаб, а яны па-ранейшаму вязуць туды карцінкі і фотачкі. Такім чынам кожны зь іх, сьвядома альбо не, гаворыць сваім мастацвам, «нічога страшнага», «вайны няма, ёсьць спецаперацыя», «не всё так однозначно», «русские наши братья, а Питер – великий вместе с великой русской культурой». Напэўна, некаторыя гэтага сапраўды не разумеюць, а хто разумее, той робіць выгляд, што не разумее, ды апраўдвае сябе надзеяй на продажы і пашырэньне кантактаў у “культурнай сталіцы”.

Вельмі сорамна за нашу супольнасьць, за усю Беларусь ажно сорамна праз іх “батут”. Традыцыйна гэта дно прабівае наш рэжым, але аказваецца мы і самі не дуракі. Мне запомнілася, як напісаў Уладзімір Грамовіч у сваім допісе: “А мы яшчэ хочам, каб нас лічылі акупаванымі і адрознівалі».

«Блокировка развития культурной жизни беларусов — это культурное гетто»

Васіліса Паляніна, беларуская мастачка. Жыве ў Берліне.

— В очередной раз убеждаюсь, что ничто так не скрепляет людей, как ненависть. Мое отношение к отмене культуры я уже писала, но еще раз повторю — я категорически против отмены ЛЮБОЙ культуры. Отменив культуру, ход войны не меняется, а вот люди, которых это коснулось, еще многие годы не смогут нормально развиваться и рассказывать о проблемах (да о чем угодно) от первого лица потому, что какие-то другие люди им это запретили.

Уладзімір Парфянок. З праекта Lucida momenta. Серыя «Без назвы» прадстаўлена на выставе «Бетонный батут». Фота: gisich.com.

У меня есть два года опыта работы с российской галерей Syntax. Я очень благодарна ее директорке Эльвире за поддержку и возможность сделать там свою персональную выставку “Вот те крест!”. Я помню, как после протестов 2020 года она была готова снять жилье нам с Андреем (муж Васілісы — мастак Андрэй Анро — Reform.by) в Москве, если мы почувствуем сильную опасность в Беларуси. Она единственная из моих российских и украинских (она, кстати, родом из Украины) друзей, кто предложил такую помощь. Почему я должна отменить этого человека и ее человечность? Или ее галерею, которая не скомпрометировала себя военной пропагандой?

Да, этот опыт был до большой войны, но после войны в Крыму. Правда, ситуация с самой Беларусью была иной — она не являлась страной-агрессором.

Сейчас молодые кураторки предложили мне поучаствовать в Минской выставке. Наверное, как сознательной художнице с позицией против войны мне нужно отказываться, ведь Беларусь — страна-агрессор. Но я думаю, блокировка развития культурной жизни беларусов и беларусок как внутри страны, так и за ее пределами — это культурное гетто.

Да, участвовать в российских выставках, которые косвенно или явно себя скомпрометировали по поводу войны — идея плохая. Но может, лучше пообщаться лично с художниками и художницами? Особенно, принимая во внимание, что их политическая позиция достаточно прозрачна, и многие неоднократно ее озвучивали.

С начала войны в Украине беларусы и беларуски волонтерят на украинских-польских-немецких границах, донатят в поддержку украинцев, преподают на бесплатных курсах (хотя сами в постоянном поиске заработка) по языкам, поэзии, рисованию и так далее. Беларусы и беларуски внутри страны продолжают работать и высказываться, хотя цена этому — ежедневный риск быть задержанными.

Пожалуйста, прекратите травлю. Спрашивайте, пишите людям лично, узнавайте, в чем суть, через разговоры, а не через категорические посты ненависти. Особенно, если вы лично знаете этих людей.

«Калі б гэтая галерэя была тройчы антыпуцінскай, гэта нічога не змяняе»

Максім Тымінько, беларуска-нідэрландскі мастак, куратар.

— Як толькі я ўбачыў постары выставы «Бетонны батут» у сетцы, мне падалося, што я прысутнічаю пры групавым прафесійным суіцыдзе. Я проста ўразіўся, наколькі вельмі паважаныя і любімыя мной людзі не разумеюць і не адчуваюць момант.

Ехаць у краіну агрэсар, пасля Бучы, Ірпеня, Марыупаля, калі ўкраінцы змагаюцца, паміраюць за сваю і нашу свабоду (і не толькі ўкраінцы, але беларусы таксама), ехаць у краіну-агрэсар з выставай, гэта альбо адкрытая заява сваёй падтрымкі забойцаў і гвалтаўнікоў, у што я не веру, ведаючы тых, хто ўдзельнічае ў праекце, альбо гэта праява крайняй недальнабачнасці.

Пасля разгрому фашыстоўскай расеі (тут і далей аўтар выкарыстоўвае напісанне Расіі з маленькай літары — Reform.by) яны, хутчэй за ўсё, не змогуць выстаўляцца ні ва Ўкраіне, ні ў Літве, ні ў Польшчы. Напэўна, іх перастануць запрашаць у міжнародныя праекты. Украінскія мастакі, куратары і інстытуцыі будуць іх байкатаваць і гэтак далей.

Я магу зразумець, што з Мінска гэта можа здавацца інакш, але рэальна гэта выглядае як падтрымка агрэсара. Не важна, у якой недзяржаўнай, “камерцыйнай” галерэі гэта будзе адбывацца.

Ілья Падалка «Скрыншот». Праца прадстаўлена на выставе «Бетонный батут». Фота: gisich.com.

Дарэчы, галерэя таксама апынулася цалкам сабе прафашыстоўскай, падтрымаўшы прама з першых дзён адкрытую агрэсію супраць Украіны, у сетцы было шмат паведамленняў са скрыншотамі доказу гэтага. Але нават калі б гэтая галерэя была тройчы антыпуцінскай, гэта нічога не змяняе. Гэта краіна, якая забівае дзяцей, бамбіць мірных жыхароў, напала і хоча знішчыць цэлую незалежную дзяржаву.

Прыкрыцца лозунгамі аб тым, што мастацтва па-за палітыкай, ці што мы «супраць вайны ў культуры», больш не праканвае. Вайна ў культуры ўжо ідзе, і развязана гэтая вайна фашыстоўскай расеяй з яе імперскімі амбіцыямі, з непрызнаннем іншых культур, з жаданнем цалкам знішчыць і выкараніць культуру свабоды, талерантнасці, дэмакратыі. Можна адрозніваць фашыстоўскі рэжым ад народа расіі, хаця ў мяне наконт гэтага іншае меркаванне. Але па факце, краіна расія вядзе татальную культурную каланіяльную вайну з усім навакольным дэмакратычным светам. Пры гэтым Беларусь удзельнічае ў гэтай вайне таксама. І беларусам, як бы мы не дыстанцыяваліся ад рэжыму, і расейцам давядзецца несці за гэта адказнасць. Як бы хто не хацеў вынесці мастацтва за рамкі палітыкі, у сітуацыі гэтай вайны, кожнае прынятае рашэнне, кожны крок, асабліва калі ён зроблены публічна, становіцца палітычным жэстам, хочаце вы гэтага ці не.

Сёння ўдзел у любой выставе на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара — не толькі індывідуальны жэст, але і ўплывае на стаўленне да беларусаў у цэлым.

Правядзенне такіх выставаў на тэрыторыі ворага падрывае працу вялізнай колькасці беларусаў, якія з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ахвяравалі многім, каб дапамагаць Украіне ўсім, чым магчыма. Дзякуючы якім і ўкраінцы, і палякі, і літоўцы, хаця і з недаверам, але ўсё яшчэ глядзяць на беларусаў як на народ, які здольны адстойваць сваю свабоду.

Тое, што такая выстава з’явілася, выклікае толькі здзіўленне, шкадаванне і горыч.

У сваім пасце я заклікаў мастакоў, якія заяўлены ў праекце, адмовіцца ад удзелу ў гэтай выставе, тых, хто ўжо выставіўся, зняць свае працы, тых, хто яшчэ не паспеў, адмовіцца ад удзелу і выратаваць сваю рэпутацыю.

«Кроме власти есть люди, которые, возможно, думают о том же»

Канстанцін Селіханаў, мастак, скульптар, удзельнік выставы.

— Приглашая меня в проект, Василий Мотолянец (куратар выставы — Reform.by), репутации которого я доверяю, говорил о выборе дирекции галереи моих работ. И выбор этот меня удивил и порадовал: это «Выхад», «Внутренний накопитель» (вядомыя праекты Канстанціна Селіханава, якія былі прадстаўлены і на міжнароднай арт-сцэне — Reform.by). Это те проекты , которыми я жил последнее время. Существенная деталь — для меня вообще не стоял вопрос денег, мне хотелось свою собственную повестку распространить дальше, и, в том числе, там, где в ней нуждаются.

Не забывая о том, что кроме власти есть люди, которые, возможно, думают о том же или могут подумать. Это интервенция, поддержка и солидарность с теми, кто также как и я не согласен с положением вещей. Моя попытка наивна, я понимаю, но это единственное, что могу сделать на сегодня.

«Мастацтва ня можа быць поўнасьцю дэтэрмінаванае палітычным кантэкстам»

Ілья Сін, літаратар, перформер.

-“Бэтонны батут” чамусьці ўспрымаецца крытыкамі ў сымбалічным аспэкце. Што, відавочна, перабольшваньне. Ані ўдзел у мастацкай выставе, ані дэманстратыўнае адмаўленьне ад яго ніякім чынам не ўплывае на ход глябальных падзей – як і ўсе сымбалічныя жэсты. Ня трэба ўспрымаць зьбіты выраз “магія мастацтва” надта літаральна.

Да ўсяго, гэты сьціплы арт-праект, які так моцна кагосьці “трыгернуў” – ніякім жэстам і блізка не зьяўляецца. Ён важны выключна для сваіх удзельнікаў (наўрад ці яны сёньня маюць шмат магчымасьцяў выстаўляцца) і нешматлікіх гледачоў (збольшага на такія выставы ходзіць адэкватная публіка). Таму эмацыйная хваля, якая ўзьнялася на гэты конт у ФБ, моцна дзівіць.

Урэшце, кожны з нас сам шукае свой рэцэпт выжываньня ў цяперашніх паскудных варунках. Хтосьці імкнецца схаваць галаву ў пясок, а хтосьці ўпарта працягвае актыўнічаць нібы нічога-ніякага. І не зважаючы ні на што робіць тыя справы, якія лічыць важнымі — для грамадзтва, для Беларусі, урэшце, для сябе. Удзел у мастацкім працэсе – акурат адна з такіх справаў. Яна магчымая нават сёньня найперш таму, што мастацтва ня можа быць поўнасьцю дэтэрмінаванае палітычным кантэкстам – калі ты, вядома, не малюеш “окна РОСТа”.

Наталья Залозная «Flying 2». Праца прадстаўлена на выставе «Бетонный батут». Фота: gisich.com.

І ў гэтым пошуку стратэгіі выжываньня вельмі важна найперш не асуджаць іншых. Не ствараць на пустым месцы новых канфліктаў і не пагаршаць і без таго сьвінцовы эмацыйны фон.

«Аднак ёсць адно «але». І гэта «але» называецца «Беларусь»

Беларускі мастацтвазнаўца з еўрапейскай краіны, які пажадаў застацца ананімным.

— Пасты ў фэйсбуку ўдзельнікаў выставы даволі лагічныя, і пазіцыя кожнага з іх вельмі правільная і зразумелая: размяжоўвай, а не падзяляй, расійская культура расслаілася, галерэя не дзяржаўная, а працы на выставе – крытычныя, а не кампрамісныя… Аднак ёсць адно «але». І гэта «але» называецца «Беларусь». Чамусьці мне здаецца, гэта апошняе, пра што думала наша шаноўная мастакоўская эліта (а на выставе прадстаўлена менавіта яна).

…Месца Беларусі на карце свету цяпер не надта ўстойлівае. Дый сама карта рэгіёна ўсё больш нагадвае контурную. Рухаюцца межы Украіны, пад пастаяннай пагрозай межы Беларусі. Пытанне для нас сёння ў тым, па які бок цывілізацыйнага размежавання мы патрапім. Ці вырвемся? І я абсалютна ўпэўнены, што ўсе, і ўдзельнікі, і іх крытыкі, жадаюць аднаго і таго ж.

Чаму яны ў сітуацыі гэтай крохкасці ствараюць ціск на правы бок карты, зусім не жадаючы таго, каб у той бок спаўзла наш краіна? Зараз патлумачу, якім чынам яны «ствараюць ціск» на гэтую ўяўную карту…

У мяне ёсць пэўнае дапушчэнне, што беларускія мастакі ўспрымаюць сваю прысутнасць у піцерскай недзяржаўнай галерэі як звычайную выставу, дакладней – як шэраг маленькіх выстаў. Аднак з боку гэта выглядае абсалютна інакш. Элітны «беларускі дэсант» на працягу месяцаў паказвае свае праекты ў краіне, якая ваюе з суседзямі. Гэта выглядае як жэст (мастакі зразумеюць гэта паняцце сучаснага мастацтва). Гэта жэст-пазіцыя, жэст-салідарнасць (мы з вамі). Гэты жэст мае сваю сімвалічную вагу. Гэтую нашу няпэўную геапалітычную раўнавагу ён, канечне, не парушыць, але парушэнню яе крыху паспрыяе. Таму, безумоўна, маюць рацыю тыя беларусы, каму пастаянна даводзіцца прасіць украінцаў размяжоўваць уладу і народ. Цяпер у іх крыху менш аргументаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!