Міністэрства культуры зараз будзе кантраляваць, у гонар якіх дзеячаў называць бібліятэкі

Адпаведны зварот да аблвыканкамаў і Мінcкага гарвыканкама «О наименовании учреждений культуры» даслалі ў рэдакцыю Reform.by чытачы.

Згодна з дакументам, Міністэрства культуры «лічыць неабходным», каб мясцовыя ўлады зараз накіроўвалі свае прапановы «аб наданні ўстановам культуры імён буйных дзеячаў, знакамітых людзей» для ўзгаднення ў ведамства.

Гэта робіцца «ў мэтах прыняцця ўзгодненых, абаснаваных рашэнняў».

Ліст ад Міністэрства культуры да аблвыканкамаў «О наименовании учреждений культуры».

Раней мясцовыя ўлады былі вольныя самі вырашаць гэта пытанне на абласным, ды нават раённым узроўні.

Мяркуем, што падставай для падобнага кантролю стаў скандал, звязаны з Астравецкай раённай бібіліятэкай, якой амаль было нададзена імя вядомага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, гісторыка Адама Мальдзіса. Супраць гэтай ініцыятывы выступіла слынная праўладная актывістка Вольга Бондарава: назваўшы Мальдзіса «махровым нацыяналістам», яна напісала ў Гродзенскі аблвыканкам некалькі зваротаў. Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўстановы да Бондаравай прыслухаліся, хоць папярэдне ўпраўленне культуры таго ж Гродзенскага аблвыканкама пакінула рашэнне ў сіле.

Зараз рашэнне, якое Астравецкі райвыканкам прыняў самастойна ад 24 чэрвеня 2022 года, прыпынена, «дзякуючы» ўмяшальніцтву Бондаравай і саступкам Гродна.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!