У часопісе «Мастацтва» прадоўжылася «аптымізацыя»

Культура

З 1 чэрвеня ў выданні не працуюць рэдактарка аддзела сучаснага мастацтва Алеся Белявец і вярстальшчыца Аксана Карташова. Ім прапанавалі падпісаць заявы аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляюць крыніцы Reform.by.

Нагадаем, што раней у СМІ праходзіла інфармацыя аб звальненні з «Мастацтва» вядомай беларускай журналісткі і аўтаркі, балетнага крытыка, маці галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, — Таццяны Мушынскай. Рэдактарку аддзела музыкі — пасада, на якой працавала Таццяна Мушынская — папрасілі сысці па падобнай жа схеме — напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў. Далей такім чынам «сышлі» іншых супрацоўнікаў «Мастацтва».

Акрамя таго, тых нямногіх журналістаў часопіса, што засталіся, перавялі на палову ці чвэрць стаўкі, спаслаўшыся на «эканамічныя абставіны». Падобныя захады па «аптымізацыі» выдання закранулі і газету «Культура», якая разам з «Мастацтвам» уваходзіць у холдынг «Культура і мастацтва». У «Культуры» на мізэрную «чвэрць» перавялі ці «сышлі» па вядомай схеме і сталых супрацоўнікаў рэдакцыі, якія працавалі ў газеце на працягу многіх гадоў.

На дадзены момант вядома аб трох «звальненнях» у «Культуры» за апошні тыдзень.

Зусім не перабольшаннем у сітуацыі, якая склалася, гучыць пытанне: а хто будзе тады пісаць для часопіса і газеты? Па меркаванні журналістаў, складваецца ўражанне, што 2022 год — апошні год, у прыватнасці, для часопіса.

Да слова. У студзені 2023-га «Мастацтва» — адзін са старэйшых часопісаў мастацтва ў Беларусі — мусіць адзначаць свае 40-годдзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.by


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: