Святаслаў Вакарчук выступіў з канцэртам у львоўскім Цэнтры бежанцаў

Лідар украінскага гурта «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук падтрымлівае ўсімі сіламі сваіх суайчыннікаў, даючы спантанныя канцэрты ў розных гарадах. Учора ён выступіў у Львове, у Цэнтры бежанцаў, а пазаўчора — на чыгуначным вакзале яго роднага горада.

«Сьогодні був у Центрі, що займається переселенцями. Там же знаходиться волонтерський штаб «Нам потрібна перемога», — напісаў музыка ўчора ў сваім фэйсбуку. — Додати можу лише одне — нам всім потрібна наша Перемога».

Святаслаў Вакарчук — у Цэнтры бежанцаў у Львове. Крыніца фота: https://www.facebook.com/sviatoslav.vakarchuk.

Два дні таму Святаслаў спяваў на чыгуначным вакзале Львова, на станцыі і ў цягніках.

«Сёння мой родны Львоў стаў домам, часовым прытулкам, станцыяй надзеі для сотняў тысяч украінцаў. А наш вакзал — эпіцэнтр слёз, радасці, надзей, памкненняў і веры, — дзеліцца сваімі эмоцыямі артыст. — Цяпер у Львове я проста не мог не паехаць туды. Я ніколі не забуду гэтыя эмоцыі, гісторыі, вочы, твары…

Асобна — праца і працоўны подзвіг нашых чыгуначнікаў. На мяжы сіл, магчымасцяў, а часта і проста маральна-валявых. Валанцёры, вы ўсё ведаеце. Дзякуй. А вам, сябры, дзякуй за магчымасць. Гэта так падтрымлівае!».

Крыніца фота: https://www.facebook.com/sviatoslav.vakarchuk.

Украінскі музыка за апошні тыдзень наведаў Адэсу, Мікалаеў, Кіеў, Хмяльніцкі… Паўсюль творца сустракаецца з людзьмі і падтрымлівае іх словам ды музыкай.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!