Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Главное
Граффити в одной из деревень Кореличского района. Фото: Reform.by

У чацвер дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня прадставіў на пляцоўцы Press Club Belarus вынікі новага сацыялагічнага апытання, якое было прысвечана сацыяльнай напружанасці ў Беларусі.

Апытанне праводзілася з 1 да 10 лістапада 2021, былі апытаныя праз інтэрнэт 767 рэспандэнтаў, выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі.

3 групы насельніцтва Беларусі

Даследчыкі падзялілі рэспандэнтаў на 3 групы – «ядро пратэсту», «нейтральныя» і «бастыён Лукашэнкі». На лістапад гэтыя групы склалі, адпаведна, 30%, 43% і 27% насельніцтва краіны.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Падзел адбываўся на грунце згоды ці нязгоды з 32 сцверджаннямі, сярод якіх, напрыклад, «Вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года былі сфальсіфікаваныя».

У дадзеным выпадку, сярод «ядра пратэсту» 96% згодныя ці ў «хутчэй згодныя» з гэтай заявай, сярод «нейтралаў» такіх 50%, а сярод «бастыёну Лукашэнкі» – 67% нязгодныя ці «хутчэй нязгодныя».

Характарыстыкі гэтых групаў адрозніваюцца. Гэтак, прыхільнікі пратэсту больш актыўныя і інфармаваныя людзі – сваіх апанентаў (прадстаўнікоў улады) яны ведаюць лепш, чым «бастыён Лукашэнкі» ведае сваіх аднадумцаў.

У той жа час электарат Лукашэнкі кансалідаваны вакол Лукашэнкі, а дэмакратычны электарат падзелены на некалькі кандыдатаў. Пры гэтым, праўда, але ў суме прыхільнікаў дэмакратычных кандыдатаў больш, чым прыхільнікаў Лукашэнкі. У прыватнасці, гэта звязана з тым, што нейтралы больш схільныя падтрымліваць дэмакратычных палітыкаў, чым Лукашэнку.

Асобы – за і супраць

Пасля Лукашэнкі самыя пазнавальныя палітыкі ў Беларусі – лідары пратэсту, пры гэтым сярод апошніх Віктар Бабарыка мае самы высокі рэйтынг і адзін з самых нізкіх антырэйтынгаў.

А ў Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады вельмі вялікія антырэйтынгі. Ён змабілізаваў усіх сваіх прыхільнікаў, якія былі – каля 30% насельніцтва. З аднаго боку, больш ягоны рэйтынг не расце. З іншага боку, рэпрэсіі і гвалт не паспрыялі таму, каб колькасць «бастыёну Лукашэнкі» стала менш.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская прыкладна на адным узроўні па вядомасці і даверы – за кошт розных групаў насельніцтва.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Каб праілюстраваць стаўленне апытаных да розных публічных асобаў, у даследаванні была складзеная матрыца даверу і вядомасці палітыкаў.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Давер/недавер да дзяржавы

У цэлым грамадства вельмі мала давярае дзяржаўным установам. Больш за ўсіх давяраюць войску – і гэта толькі 38%. Пры гэтым толькі 16% давяраюць ЦВК і 19 дзяржСМІ. Нават сярод прыхільнікаў Лукашэнкі толькі палова (!) давярае Цэнтральнай выбарчай камісіі і дзяржаўным СМІ.

Увогуле, адзіны дзяржаўны орган, давер да якога больш, чым недавер – войска.

Пры гэтым давер да недзяржаўных арганізацый і незалежных СМІ вышэйшы, а недавер – ніжэйшы. Калі дзяржаўным органам людзі практычна заўсёды больш не давяраюць, чым давяраюць, то незалежным СМІ, праваахоўным арганізацыям, незалежным прафсаюзам людзі значна часцей давяраюць, чым не давяраюць.

Міжнародныя адносіны

Беларусы ў цэлым пазітыўна ставяцца да ўсіх краінаў, выразныя антырасейскасць ці антыамерыканізм – нішавыя рэчы. Большасць выступае за роўныя адносіны з РФ і ЕЗ, і толькі прыхільнікі Лукашэнкі пераважна падтрымліваюць менавіта ваенна-палітычны саюз з РФ ці ўваходжанне ў склад РФ.

68% беларусаў расцэньваюць саюз з Масквой толькі як зону вольнага гандлю ці адзіную эканамічную прастору.

Добра ставіцца да размяшчэння ў Беларусі расейскай авіябазы толькі «бастыён Лукашэнкі», у той час як у цэлым 48% беларусаў выступаюць супраць расейскай базы, і толькі 19% – за.

Нацыянальная сімволіка

Бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня застаюцца лідарам упадабанняў сярод беларускага «ядра пратэсту», маючы 70% прыхільнікаў у гэтай групе, аднак яшчэ не заваявала большасці ў «нейтральнай» групе, сведчыць даследаванне.

Пры гэтым вельмі вялікую долю сярод тых жа «нейтралаў» складаюць тыя, хто не вызначыўся – каля 50%.

Даследчыкі робяць вывад аб тым, што існуючая дзяржаўная сімволіка для многіх працягвае асацыявацца не з рэжымам Лукашэнкі як гэткага, а з беларускай дзяржаўнасцю ў цэлым, з чым і звязаная яе адносная папулярнасць нават сярод той вялікай часткі «нейтралаў», якія падтрымліваюць мэты пратэсту.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Лукашэнка сядзіць на штыках

Даследаванне паказала, што беларусы не адчуваюць сябе ў бяспецы ў Беларусі, большасць чакае эканамічны крызіс, большасць не лічыць, што ўлады даюць рады пандэміі, большасць кажа, што матэрыяльны стан не паляпшаецца.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Пры гэтым гатоўнасць людзей да ўдзелу ў акцыях пратэсту знізілася, на што паўплывалі рэпрэсіі і адчуванне таго, што акцыі пратэсту мала што даюць.

Пры гэтым больш чым 60% апытаных падтрымліваюць мэты пратэстаў – новыя выбары, следства супраць сілавікоў, якія здзейснілі злачынствы, вызваленне палітзняволеных, спыненне гвалту.

Колькасць тых, хто супраць гэтых патрабаванняў, не павялічваецца.

Адчуванне сацыяльнай напружанасці цесна звязана з палітычнай арыентацыяй – пры гэтым не толькі «ядро пратэсту», але і «нейтралы» лічаць, што сацыяльная напружанасць вельмі вялікая, не лічаць сябе ў бяспецы ў Беларусі, не адчуваюць паляпшэння ў эканоміцы.

Больш за палову агульнага насельніцтва адчуваюць нарастанне сацыяльнай напружанасці.

Адпаведна, 56% апытаных лічаць, што сучасная беларуская дзяржава альбо «толькі часткова мая дзяржава», альбо цалкам не лічаць яе сваёй.

Лагічна, што пераважная большасць апытаных (70%) лічаць галоўным апірышчам Лукашэнкі ваенна-міліцэйскія структуры і спецслужбы – войска, МУС, КДБ, а не тую ці іншую групу грамадства.

Сацыяльная напружанасць у Беларусі вельмі высокая і не зніжаецца – вынікі апытання Chatham House

Фактар страху

Асобную частку прэзентацыі аўтары прысвяцілі таму, што страх перад рэпрэсіямі мог сапраўды паўплываць на вынікі даследавання.

Гэтак, прыкладна 9% увогуле спынялі адказваць пасля пытання «якая пазіцыя вам бліжэй». Таксама ў кожную хвалю даследаванняў змяншаецца доля тых, хто адкрыта прызнае тое, што галасаваў за Святлану Ціханоўскую.

Такім чынам, да 8-9% апытаных маглі адказваць на пытанні няшчыра, выбіраць больш нейтральныя варыянты адказаў, лічаць даследчыкі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: