«Жыве Фландрыя!»: чыноўнікі знялі спектакль у Віцебску за падазроныя воклічы

Культура
Афіша спектакля.

У віцебскім Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа адменены паказы прэм’ернага спектакля «Ціль» па п’есе Рыгора Горына (паводле матываў рамана «Ціль Уленшпігель» Шарля Дэ Костэра). Прычына рэпрэсій — у пастаноўцы гучалі воклічы «Жыве Фландрыя!» і выкарыстоўваліся чырвоныя стужкі.

Прэм’ера «Ціля» ў рэжысуры кіраўніка ўстановы Міхася Краснабаева адбылася 21 лістапада. Спектакль рыхтаваўся да юбілею тэатра, якому сёлета спаўняецца 95 гадоў.

На паказе прысутнічалі міністр культуры Анатоль Маркевіч, начальнік галоўнага упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Ірына Дрыга, а гэтаксама кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Урачыстая частка, якая адбылася пасля прэм’еры, уключала ўручэнне падзякаў супрацоўнікам тэатра за плённую працу, ушанаванне ўнёску тэатра ў беларускую культуру.

Непрыемнасці здарыліся пазней. Як высветлілася, чыноўнікі не абмінулі ўвагай падазроныя элементы, якія  знайшліся ў новай пастаноўцы — гэта прагучаўшыя ў пэўных сцэнах воклічы «Жыве Фландрыя!», і чырвоныя стужкі, якія выкарыстоўваліся ў спектаклі. Як вынік — прэм’ерны «Ціль», толькі зажыўшы на сцэне, зняты з афішы і рэпертуру Коласаўскага тэатра.

Нагадаем, што гаворка ў літаратурным творы Шарля Дэ Костэра ідзе аб барацьбе нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту ды бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II. Дзеянне адбываецца ў XVI стагоддзя ў Фландрыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: