Выканаўца ролі Вацлава Ластоўскага ў фільме «Купала», акцёр Ілья Ясінскі пакінуў Беларусь

Сёння на старонцы Беларускай рады культуры ў Facebook з’явілася відэа, на якім акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ілья Ясінкі сведчыць, што ён знаходзіцца ў Літве. Артыст быў вымушаны збегчы з краіны, бо яму пагражае крымінальная справа.

У жніўні я адчуў, што мяне нічога не спыніць у змаганні за Свабоду і Справядлівасць, — цытуюць словы выканаўцы роляў у спектаклях «Бетон», «Шлюб з ветрам», «Кар’ера доктара Рауса» Беларуская рада культуры. — Цяпер я ўражаны тым, колькі штодня робяць беларускія дыяспары! З Беларусі гэта не так бачна, але тут барацьба не спыняецца ніколі. Хваля натхнення, падтрымкі і гонару за беларусаў надае моцы і ўпэўненасці ў нашай светлай справе!

Нагадаем, што Ілья Ясінскі ў лістападзе мінулага года быў затрыманы пасля акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і моцна збіты. Артысту зламалі атожылкі двух пазванкоў — ён быў вымушаны месяцы папраўляцца. «Цяпер на яго завялі крымінальную справу«, — удакладяне кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Па словах журналіста і культурнага менеджара, акцёр цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

— Асвойваецца на новым месцы, — піша Сяргей Будкін. — Выдыхнуў, далучыўся да нашай каманды ў арганізацыі Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Рыхтуе монаспектакль.

Заўтра ў падтрымку Ільі Ясінскага плануецца запуск трансляцыі пастаноўкі «Застацца нельга з’ехаць» тэатра HomoCosmos у рэжысуры Дзмітрыя Багаслаўскага.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!