Навіны з Горватса. Адкапалі ўваход у сутарэнні палаца ў Нароўлі

У Нароўлі ідуць актыўныя работы па аднаўленні палаца Горватаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў вядомы пісьменнік Андрусь Горват, які месяц таму разам з аднадумцамі набыў закінуты аб’ект на аукцыёне ў мясцовых уладаў.

Прыехалі першыя валанцёры. У іх нармальныя імёны: Міхась, Андрэй і Косця. Ну і справа пайшла. Удалося выкапаць адзін з двух уваходаў у сутарэнні і расчысціць шэсць пакояў пад зямлёй, — пахваліўся поспехамі па расчыстцы будынка аўтар «Радзіва «Прудок» і «Прэм’еры». — З артэфактаў былі знойдзены кавалкі кафлі і керамікі, цаглінкі са словам «London», каваныя цвікі і дохлая ліса.

Пісьменнік прадэманстраваў аб’ём зробленай работы праз фатаздымкі «да» і «пасля».

Нагадаем, што згодна з дамовай з уладамі, новым гаспадарам славутасці трэба падрыхтаваць праект рэстаўрацыі палаца-паркавага комплекса Горватаў і выканаць рэстаўрацыю цягам чатырох гадоў. Гэта эктрымальна жорсткія тэрміны. «Без дапамогі нам не справіцца», — неаднаразова падкрэсліваў Андрусь Горват.

Просьба пісьменніка, мяркуем, усё яшчэ актуальная.

Валанцёры Горватса. Фота: facebook.com/dziadzia.horwat

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!